Ула́сы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 16 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Крошын на лініі Баранавічы—Мінск.
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін, цагельны завод.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Сталовіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 94 двары, 266 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 51 двор, 301 жыхар. 1921 — 27 дамоў, 158 жыхароў. 1939 — 246 жыхароў. 1959 — 183 жыхароў. 1970 — 149 жыхароў. 1998 — 46 двароў, 106 жыхароў. XXI стагоддзе:
Вядомыя асобы Лілія Сямёнаўна Кучур — Герой Сацыялістычнай Працы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна