Клёны (, ) (да 1964 года Кабы́льнікі) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Валеўскага сельсавета.
Да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Ятраўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 93 О решении вопросов административно-территориального устройства Новогрудского района.
Гісторыя У сярэдзіне 19 ст. належала да дзяржаўнага маёнтка Ятра. Вёска Кабыльнікі Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета налічвала ў 1909 годзе 612 жыхароў, 97 двароў. Прыход Нараджэння Божай Маці (в. Ятра).Ярмолович В. С. Список населенных мест Минской губернии. Минск, Губ. стат. ком., 1909. , 232 с. У 1920—1939 г. Кабыльнікі — вёска Пачапаўскай вясковай гміны, Навагрудскага павета, Навагрудскага ваяводства. 30 ліпеня 1964 года вёска Кабыльнікі перайменавана ў КлёныУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).. У калгасе «Сцяг працы», 80 двароў, 147 жыхароў, магазін.Памяць. Навагрудскі раён. Мінск 1996 г. ст. 530.
Спасылкі
Катэгорыя:Валеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Навагрудскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі