Паляні́чыцы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчаны за 15 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 180 жыхароў, 82 гаспадаркі (2005).

Гісторыя Палянічыцы згаданы як Poleniczyczy пад 1680—1682 гадамі сярод вёсак прыходу ўніяцкай царквы ў Сталовічах Навагародскага павета ў «Візітах уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.»Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг. / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с. — С. 126.

Паводле перапісу 1897 года — у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

3 1921 года — у складзе Польшчы, вёска Сталовіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З 15 студзеня 1940 года — у Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года — у Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 9 вяскоўцаў.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 год — 204 двары, 632 жыхары. XX стагоддзе: 1909 год — 125 двароў 780 жыхароў. 1921 год — 8 дамоў, 44 жыхары. 1939 год — 681 жыхар. 1959 год — 643 жыхароў. 1970 год — 465 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 год — 180 жыхароў, 82 гаспадаркі.

Вядомыя асобы Сяргей Антонавіч Пятрушка (нар. 1940) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук. Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч (нар. 1942) — беларускі біяфізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна