Дубро́ўна (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 16 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы. Насельніцтва 36 жыхароў, 21 гаспадарка (2005).
Гісторыя У 1909 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска ў Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 2 вяскоўцы.
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва 1909 год — 30 двароў, 225 жыхароў; фальварак — 1 двор, 7 жыхароў. 1921 год — 12 дамоў, 50 жыхароў. 1959 год — 113 жыхароў. 1998 год — 27 двароў, 45 жыхароў. 2005 год — 36 жыхароў, 21 гаспадарка. 2019 год — 24 жыхары.
Вядомыя асобы Аляксандр Мітрафанавіч Бабко (нар. 1932) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна