Аркадзь Андрэевіч Гейнэ (, Бешанковічы — , Валгаградская вобласць, Расія) — беларускі .

Біяграфія Нарадзіўся года ў Бешанковічах у сям’і служачага. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1938—1941). Працаваў у рэдакцыях газет. У час Вялікай Айчыннай вайны малодшы лейтэнант А. Гейнэ камандаваў узводам 66-й механізаванай брыгады. Загінуў у баі пад Сталінградам 16 снежня 1942 годаИнформация из приказа об исключении из списков .

Пахаваны ў пасёлку Верхнякумскі Валгаградскай вобласці.

Творчасць

Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школе. Першая публікацыя з’явілася ў 1934 г. у рэспубліканскай газеце «Піянер Беларусі». Друкаваў вершы, байкі, рэцэнзіі, артыкулы ў газетах «Лім», «Сталінская моладзь», «Звязда», «Віцебскі рабочы», «Чырвоная змена», часопісах «Полымя рэвалюцыі», «Іскры Ільіча». У 1939 г. выйшаў у свет першы паэтычны зборнік «Шчаслівая зорка». У аднайменным вершы, які ўваходзіць у многія анталогіі, А. Гейнэ здолеў даць узор сапраўднай лірыкі, дзе зліліся пачуццё кахання з пачуццём любові да Радзімы.

Сачыненні

Крывёю сэрца. Мн., 1967.

Літаратура

Аркадзь Андрэевіч Гейне // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1991. — С. 410. Гейнэ Аркадзь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1992. — Т. 2. — С. 172.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты