Свята-Успенская царква — праваслаўны храм, у цэнтры вёскі Люшнева Баранавіцкага раёна. Гісторыя Пабудавана ў 1865 г. з цэглы. Папярэдні храм са званіцай адзначаны ў інвентары 1599 г. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Архітэктура
Будынак храма мае сіметрычную падоўжна-восевую кампазіцыю: 2-ярусная чацверыковая званіца, прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Двухсхільны дах і гранёны сферычны купал званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. Фасады прарэзаны парнымі і адзінарнымі арачнымі аконнымі праёмамі, дэкараваны прафіляванымі ліштвамі і акаймаваны руставанымі імпастамі. Галоўны ўваход вылучаны арачным прафіляваным парталам. Аб'ём храма акаймаваны карнізам і цягамі простага профілю.
Літаратура Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед / А. М. Кулагін. — Мінск : "Беларус. Энцыкл."ім. П.Броўкі, 2007. — С.234-235. Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века, издание второе, Воронеж 1899г. Памятныя кніжкі Гродзенскай губерніі на 1866, 1867, 1869, 1874, 1877, 1882, 1887, 1890, 1892, 1896, 1897, 1902, 1904, 1906, 1908, 1909, 1912, 1915 гады.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1865 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Люшнева Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1865 год у Беларусі