Малы́я Матыка́лы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 16 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Вялікія Матыкалы.

Насельніцтва 45 двароў, 255 жыхароў (1876) 33 двары, 225 жыхароў (1897) 271 жыхар (1905) 23 двары, 126 жыхароў (1921) 128 жыхароў (1970) 21 гаспадарка, 42 жыхары (2005)

Гісторыя У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Матыкалы. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года 133 сялянскія душы. У 1897 годзе працаваў млын.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 8 вяскоўцаў.

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр ""Заходні".

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна