Кавярдзя́кі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 8 кіламетраў на поўнач ад Брэста.
Насельніцтва 63 двары, 365 жыхароў (1876) 44 двары, 320 жыхароў (1897) 25 двароў, 159 жыхароў (1921) 380 жыхароў (1959) 542 жыхары (1970) 442 гаспадаркі, 1217 жыхароў (2005)
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з 17 стагоддзя як маёнтак у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У пачатку 18 стагоддзя ўладанне канцлера ВКЛ князя Чартарыйскіх. З 1740 года належала цыстэрцыянскаму кляштару вёскі Вістычы. У 19 стагоддзі вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка, прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Паводле рэвізіі ў 1858 годзе ў вёсцы 156 сялянскіх душ. У 1870 годзе маёнтак належаў Ф.Ягміну. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 18 вяскоўцаў. У 1945 годзе пачала працаваць МТС.
Інфраструктура Амбулаторыя Клуб Магазін Аддзяленне сувязі
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Валерый Уладзіміравіч Магучы, беларускі скульптар
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна