«На цудоўным блакітным Дунаі» () — адзін з самых вядомых класічных музычных твораў, вальс Іагана Штрауса-сына (op. 314), напісаны ў 1866 годзе. Ён з'яўляецца ў пэўным сэнсе неафіцыйным гімнам Аўстрыі і традыцыйна выконваецца на біс у навагоднім венскім канцэрце.
Першапачаткова вальс быў напісаны для Венскага харавога таварыства (). Словы на музыку напісаў паэт харавога таварыства Іозеф Вайль (Joseph Weyl)Сайт Cheltenham Symphony Orchestra, заўвагі да рэпертуара Тэксты, пакладзеныя на музыку An der schönen blauen Donau . Прэм'ера адбылася 13 лютага 1867 года ў палацы Думбы і сустрэла халаднаваты прыём у венскай публікі. Пасля канцэрта Штраус сказаў: «Чорт з ім, з вальсам, а вось коду мне шкада — я б хацеў яе поспеху» («Den Walzer mag der Teufel holen, nur um die Coda tut's mir leid — der hätt' ich einen Erfolg gewünscht»).
Другі раз Штраус прадставіў чыста інструментальную версію вальса ў гэтым жа 1867 годзе на Сусветнай выстаўцы у Парыжы, і гэта выступленне мела вялікі поспех. Вальс быў выдадзены мільённым тыражомЛики истории и культуры, статья о Штраусе на сайте Library.ru.
У папулярнай культуры У фільме Кубрыка «Касмічная адысея 2001 года» вальс гучыць у велічнай сцэне палёту праз космас, а таксама ў фінальных тытрах. У фільме «Тытанік» (1997 года) гэты вальс гучыць у момант, калі галоўны герой, Джэк, уваходзіць у рэстаран першага класа.
Спасылкі Катэгорыя:Музыка Аўстрыі Катэгорыя:Творы Іагана Штрауса Катэгорыя:Музычныя творы 1866 года Катэгорыя:Творы для аркестра Катэгорыя:Вальсы