Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (БелСГБ) — нацыянальны інфармацыйны цэнтр па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванню, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах.

Заснавана ў 1960. У 1970 бібліятэцы было прысвоена імя вучонага-глебазнаўцы і аграхіміка акадэміка І. С. Лупіновіча.

Бібліятэка сабрала самую прадстаўленчую ў Беларусі калекцыю літаратуры па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванні, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах, ахове навакольнага асяроддзя. Цяпер у сховішчах бібліятэкі знаходзіцца звыш 0,5 млн. дакументаў: манаграфій і зборнікаў, аўтарэфератаў і дысертацый, перыядычных выданняў, інфармацыйных матэрыялаў на рускай, беларускай, англійскай і іншых мовах.

З 1993 бібліятэка з'яўляецца нацыянальным інфармацыйным цэнтрам міжнароднай інфармацыйнай сістэмы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).

Спасылкі Афіцыйны сайт Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі

Катэгорыя:Бібліятэкі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1960 годзе Катэгорыя:1960 год у Мінску Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Катэгорыя:Аграномія ў Беларусі Катэгорыя:Вуліца Казінца (Мінск)