Гаэтана Апаліна Бальтазар Вестрыс (, Фларэнцыя — , Парыж) — італьянскі , і .

Біяграфія Вучыўся ў Парыжы ў танцоўшчыка Л. Дзюпрэ. У 1748 годзе дэбютаваў у «Парыжскай оперы». Вестрыс унёс шмат новага ў мастацтва танца, надаў рухам большую свабоду. Сучаснікі называлі яго «богам танца». У 1770 годзе атрымаў званне балетмайстра «Парыжскай оперы» (пазней «Гранд-Опера»), дзе ставіў балеты, імкнучыся драматызаваць танцавальныя сцэны, надаць танцу характар мімічнага дзеяння. У 1770—1776 гадах — галоўны педагог «Парыжскай оперы». У 1782 годзе пакінуў сцэну. Яго сын Агюст Вестрыс (1760—1842) быў таксама выбітным танцоўшчыкам і педагогам, сярод яго вучняў Ж. Перо, А. Бурнанвіль, Ф. Эльслер.

Літаратура Jean-Marie Thiébaud, Notice généalogique et historique sur une famille de danseurs et d’artistes européens : les Vestris (XVIIIe-XIXe siècles), 2001, 12 p.

Спасылкі