Васіль Шырко (нар. , Чурылава, , Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972). Служыў у савецкай Арміі (1972—1973). У 1973—1978 гг. працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты», у 1973—1986 гг. — рэдактар, загадчык аддзела галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. У 1986-? гг. — рэдактар аддзела нарыса часопіса «Полымя».

У 2013 годзе — галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы «Белая вежа»Нашы юбіляры. Васіль Шырко, пісьменнік Уздзеншчыны, рэдактар часопіса «Белая Вежа» , Музеи Беларуси.

У 2018 годзе — член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Творчасць Першыя падборкі вершаў надрукаваў у 1968 г. (часопіс «Маладосць», газета «Чырвоная змена»). Выйшлі кнігі «Зямлі бацькоўскай прыцягненне» (нарысы, 1987), «Сцяжына да людзей» (дакументальныя аповесці, нарысы, 1989). У 1990 г. выйшла кніга казак «Дзед Манюкін не салжэ». Аўтар інсцэніровак паводле твораў М.Гарэцкага, Н.Гілевіча (1987), сцэнарыя дакументальнага фільма «Песня пшанічнага поля» (1984).

Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998) — за цыкл публіцыстычных артыкулаў «Беларусь. Час i людзi ў роздуме журналiстаў» Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2007) ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР грамата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь грамата Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018)Члену праўлення «Саюза пісьменнікаў Беларусі» Васілю Шырко аб’яўлена Падзяка прэзідэнта

Літаратура

Спасылкі Васіль Шырко на Беларускай палічцы

Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Супрацоўнікі газеты «Сельская газета» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»