Шкала Мо́аса — шкала, якая створана для прыблізнага вызначэння цвёрдасці мінералаў.
Цвёрдасць мінералаў — іх супраціўленне разбурэнню паверхні пры мясцовых сілавых уздзеяннях. Вызначаюць па мінералагічнай шкале цвёрдасці драпаннем гранямі эталоннага мінералу.
Мінералагічная шкала цвёрдасці, цвёрдасць эталонных мінералаў:
Тальк Гіпс Кальцыт Флюарыт Апатыт Артаклаз Кварц Тапаз Карунд Алмаз
Кожны наступны з мінералаў драпае вострым канцом папярэдні, але не пакідае метку на наступным, больш цвёрдым мінерале. Шкала служыць для прыблізнай ацэнкі цвёрдасці мінералаў, асабліва ў палявых умовах.
Шкала прапанавана нямецкім геолагам Ф. Моасам у 1811 годзе і названа ягоным імем.
Літаратура
Катэгорыя:Мінералогія Катэгорыя:Шкалы