Вадзяны вослік (Asellus aquaticus) — від ракападобных з атрада .

Апісанне Даўжыня ад 12 да 20 мм. Самцы буйнейшыя за самак.

Пашырэнне Пашыраны ў прыбярэжнай зоне прэсных стаячых і з павольным цячэннем вадаёмаў Еўропы, за выключэннем Пірэнейскага паўвострава. Шматлікія на зарослых раслінамі ўчастках азёр, вадасховішчаў, рэк.

Асаблівасці біялогіі Вадзяныя вослікі павольна поўзаюць па дне. Кормяцца жывымі і адмерлымі воднымі раслінамі, лісцем, якое падае ў вадаёмы.

Жывуць адзін год. Раз­мнажаюцца ўвесну; сам­ка вы­ношвае мо­ладзь у вы­вадковай сум­цы, размешчанай ля асновы груд­ных ног.

Ачышчае вадаёмы. З’яўляецца кормам для рыб.

Літаратура

Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6

Катэгорыя:Раўнаногія Катэгорыя:Фаўна Еўропы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе