Шча́ўе конскае (Rumex confertus) — кветкавая травяністая расліна сямейства драсёнавых. Пустазелле.
Назва
Шчаўе конскае, лапатнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. — Смоленск, 1914., конскае шчаўеГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927..
Батанічнае апісанне
Шматгадовая расліна. Корань стрыжнёвы, разгалінаваны на мноства бакавых. Сцябло прамое, грубае, вышынёй да 125 см. Размнажаецца насеннем (да 5 тыс. з расліны) і абрыўкамі карэнішча. Засмечвае палі, агароды, сады, лугі, пашы.
Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара — Мн., 1993. — ISBN 5-85700-079-3
Спасылкі
Rumex confertus Willd. // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Шчаўе Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1809 годзе