Ганна Гродская (; нар. 16 сакавіка 1954, Атвоцк) — польская грамадская дзячка, прадпрымальніца і палітык, адна з заснавальніц Фонду Транс-Фузія, дэпутат Сейму Рэспублікі Польшча 7-га склікання.

Біяграфія

Асабістае жыццё

Ганна Гродская — транссексуал, ад нараджэння яе пол быў мужчынскі, яна звалася Кшыштафам Богданам Бэнгоўскімhttp://katalog.bip.ipn.gov.pl/showDetails.do?lidx=&subpageKatalogId=3&osobaId=50071 . У 2007 годзе яна даведалася, што яе ўсынавіліhttp://kobieta.gazeta.pl/kobieta/1,107880,7745030,Skazana_na_plec.html Юзаф і Казіміра. Судова вырашаць пытанне палавой прыналежнасці і фізічна змяніць пол яна вырашыла толькі пасля таго, як яе сын ад ранейшага шлюбу з жанчынай (скончанага разводам) быў ужо дарослыhttp://www.przeglad-tygodnik.pl/pl/artykul/krakowski-test-tolerancji . Аперацыю па змене полу яна зрабіла ў клініцы ў Бангкокуhttp://kobieta.dziennik.pl/artykuly/361263,szczere-wyznania-anny-grodzkiej.html. Працэсу змены полу (фармальна завершанаму ў 2010 годзе) быў прысвечаны дакументальны фільм «Транс-акцыя», зняты ў 2010 годзе тэлевізійнай кампаніяй HBOhttp://www.hbo.pl/movie/trans-akcja_-70141.

Прафесійная і палітычная дзейнасць Ганна Гродская скончыла навучанне па спецыяльнасці клінічная псіхалогія ў Варшаўскім універсітэце. У перыяд ПНР яна была членам Асацыяцыі Польскіх Студэнтаў (АПС) і Польскай аб’яднанай партыі рабочых (між іншым у партыйнай арганізацыі ва ўніверсітэце). Працавала палітычным інструктарам у АПС. У 1986 стала дырэктарам прадпрыемства Alma Presshttp://www.tvn24.pl/anna-grodzka-od-pzpr-przez-biznes-do-ruchu-palikota,304608,s.html. Потым яна займалася ўласным бізнесам, шмат гадоў працавала ў выдавецкай, рэкламнай і паліграфічнай галінах. Займалася вытворчасцю фільмаў для Польскага тэлебачанняhttp://www.filmpolski.pl/fp/index.php?osoba=1152704. У 2003—2006 гадах была членам дырэкцыі «Радыё для цябе»http://www.imsig.pl/szukaj/osoba,KRZYSZTOF_BOGDAN,B%C4%98GOWSKI,afeabbfcd9b. Дзейнічала ў партыі Сацыял-дэмакратыя Рэспублікі Польшча, а пазней, да верасня 2011 года, уваходзіла ў склад Саюза дэмакратычных левых у Варшаве. Уваходзіла таксама ў склад Таварыства «Ардынацкая»http://www.polskieradio.pl/5/3/Artykul/472937,Kwasniewski-z-Ordynacka-planuja-kongres-lewicy. У 2008 годзе яна ўдзельнічала ў стварэнні Фонду Транс-Фузія. Гэтая арганізацыя, у якой яна з лістапада 2011 года выконвала абавязкі старшыні, мае на мэце распаўсюджванне ведаў наконт трансгендэрызму, а таксама дзейнасць, накіраваную на падтрымку транссексуалаў і трансвестытаўhttp://fundacja.transfuzja.org/ . Да канца 2011 года Анна Гродская была таксама намесніцай старшыні Камісіі грамадскага дыялогу па справах роўных адносін пры Прэзідэнце Сталічнага горада Варшаваhttp://ngo.um.warszawa.pl/sites/ngo2.um.warszawa.pl/files/zalaczniki/dokumenty/kds_rownego_traktowania_11_01_11.pdf.

У 2011 годзе Ганна Гродская была кандыдаткай на выбарах у Сейм. На выбарчым спісе Руху Палікота ў Кракаўскай акрузе заняла першае месца (у наступстве старту ад гэтай партыі была выдалена з СДЛ у верасні 2011). У галасаванні 9 кастрычніка атрымалася 19 451 галасоў і стала дэпутатам. Такім чынам стала першай у Польшчы і першай у Еўропе асобай, якая адкрыта кажа пра свой транссексуалізм, якая была абранай у дзяржаўны парламент. У Сейме 7-га склікання стала намесніцай старшыні дэпутацкага клуба Руху Палікота, а таксама намесніцай старшыні Камісіі культуры і сродкаў масавай інфармацыі, член парламенцкай Камісіі справядлівасці і правоў чалавека, а таксама намесніцай старшыні Парламенцкай групы жанчын. У лютым увайшла ў склад партыі Рух Палікота, пасля змены назвы ў кастрычніку 2013 — партыі Твой рух.

Катэгорыя:Актывісты ЛГБТ-руху ў Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Палітыкі Руху Палікота Катэгорыя:Палітыкі Сацыял-дэмакратыі Рэчы Паспалітай Польскай і Саюза аб'яднаных левых Катэгорыя:Дэпутаты Сейма Польшчы 7 склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1954 годзе