Ніхоній (, Nh), або раней Унунтрый (, Uut) — радыеактыўны штучна сінтэзаваны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 113.

Самы стабільны з вядомых ізатопаў (286Nh) мае перыяд паўраспаду 19,6 с.

Упершыню атрыманы ў 2003 годзе ў Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў у Дубне, Расія (у супрацоўніцтве з Ліверморскай нацыянальнай лабараторыяй, ЗША).

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы