Валасаеды (Trichodectidae) — сямейства паразітычных насякомых атраду .

Апісанне Цела пляскатае, даўжыня 0,8—10 мм, крылы адсутнічаюць, пакровы шчыльныя. Жывуць у поўсці млекакормячых, сілкуючыся агрубелымі часткамі скуры. Некаторыя прагрызаюць скуру да крыві. Развіццё адбываецца на жывёле-гаспадары. Распаўсюджаны шырока. Некаторыя віды паразітуюць на свойскіх жывёлах — сабаках, котках, конях, буйной рагатай жывёле.

Меры барацьбы У цёплы час года ўжываюць 1 % водны раствор хларафосу.

Літаратура

Катэгорыя:Пухаеды і вошы Катэгорыя:Сямействы насякомых