Алякса́ндр Пятро́віч Во́інаў (, Колпіна, Санкт-Пецярбургская губерня — , Мінск) — беларускі архітэктар. Член-карэспандэнт АН БССР (1953), правадзейны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1956—1964), член-карэспандэнт Акадэміі архітэктуры СССР (1950—1955). Прафесар (1951). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940), заслужаны будаўнік БССР (1962). 

Біяграфія

Член КПСС з 1927 года. Скончыў Маскоўскі вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у 1929 годзе. У 1930—1941 гг. працаваў у Мінску: начальнікам праектнага аддзела Белжылсаюза, загадчык сектара ў Беларускім філіяле Дзіпрагара РСФСР, дырэктар Белдзяржпраекта, кіраўнік архітэктурнай майстэрні. З 1943 г. начальнік Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР, з 1945 г. кіраўнік архітэктурнай майстэрні ў Белдзяржпраекце. З 1948 г. загадчык кафедры архітэктуры, з 1973 г. прафесар-кансультант Беларускага політэхнічнага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1932 года, у 1941—1949 гг. старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР.

Творы

Аўтар 23 конкурсных праектаў і 70 праектаў буйных архітэктурных збудаванняў.

Асноўныя працы: павільён Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўкі (1930), жылыя дамы па вул. Маскоўскай (1932), гасцініца «Беларусь» (1937); у аўтарскім калектыве: Палац піянераў і школьнікаў (1936), Беларускі інстытут фізкультуры (1939), будынкі ЦК КПБ (1939-47), абкама і гаркама КПБ (1957), тэатр юнага гледача (1952), аэравакзал (1956) у Мінску, жылыя дамы гарсавета і гасцініца «Дняпроўская» ў Магілёве (1940), будынак абкама КПБ і забудова пл. Леніна ў Маладзечне (1954—1956).

У аўтарскім калектыве ўдзельнічаў у стварэнні будынка Палаца Саветаў і помніка У. І. Леніну ў г. Маскве (не рэалізаваны).

Асноўныя працы прысвечаны тэорыі і практыцы архітэктуры. Мае больш 60 навуковых публікацый, у т.л. манаграфіі: «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларускай ССР» (Мінск, 1956), «Мінск: Паваенны досвед рэканструкцыі і развіцці» (Масква, 1966) — абедзве ў аўтарскім калектыве.

Дакументы творчай і службовай дзейнасці (праекты, артыкулы), біяграфічныя дакументы і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены ўнучкайВольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с..

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1968) за ўдзел у праектаванні і забудове Ленінскага праспекта (цяпер праспект Незалежнасці) у г. Мінску. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1972, 1982), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1949, 1958), Дружбы народаў (1982), медалямі.

Сям’я Меў сына Анатоля (1934—1995), які таксама працаваў архітэктарам.

Бібліяграфія Основные черты в развитии зодчества Белоруссии. Минск, 1955. Архитектура и градостроительство Советской Белоруссии. Минск, 1957 (у суаўтарстве). Минск: Послевоенный опыт реконструкции и развития. М., 1966 (у суаўтарстве).

Памяць

Імем Аляксандра Воінава названа вуліца ў Мінску. Імем Аляксандра Воінава названы прыпыначнаму пункт пры адпаведнай вуліцы ў Мінску.

Літаратура

Спасылкі Аляксандр Пятровіч Воінаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН БССР Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Акадэміі архітэктуры СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Старшыні Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці