Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў (, — ) — лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза (22.10.1969 і 30.6.1971).
Біяграфія У 1959 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут і працаваў у канструктарскім бюро. З 1966 г. у атрадзе касманаўтаў. 12—17 кастрычніка 1969 года здзейсніў палёт у космас на караблі-спадарожніку «Саюз-7» ў якасці бортінжынера (сумесна з А. В. Філіпчанка і В. В. Гарбатка). Экіпаж карабля «Саюз-7» выканаў сутачны групавы палёт з касмічным караблём «Саюз-6» і 3-сутачны групавы палёт з касмічнымі караблямі «Саюз-6» і «Саюз-8». У якасці бортінжынера ўваходзіў у склад экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11», выведзенага 6 чэрвеня 1971 г. на арбіту спадарожніка Зямлі. 7 чэрвеня 1971 г. «Саюз-11» стыкаваўся навуковай станцыяй «Салют». Сумесны палёт касмічнага комплексу — арбітальнай станцыі «Салют» і транспартнага карабля «Саюз-11» працягваўся каля 23 сутак. Пасля завяршэння праграмы палёту 30 чэрвеня 1971 пры вяртанні на Зямлю Волкаў і іншыя члены экіпажа касмічнага карабля «Саюз-11» загінулі. Пахаваны ў Маскве на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Спасылкі
Катэгорыя:Касманаўты СССР Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскага авіяцыйнага інстытута Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Караганды Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Кірава Катэгорыя:Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны Катэгорыя:Загінулыя касманаўты Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Калугі Катэгорыя:Асобы на марках