У інфарматыцы літарал — гэта спосаб запісу нязменных велічыняў у зыходным кодзе. Амаль усе мовы праграмавання маюць такі спосаб запісу для атамарных велічыняў, такіх як цэлыя, з нефіксаванай коскай, радкі і булевыя тыпы. Некаторыя таксама маюць натацыю для пералікаў і складаных значэнняў, прыкладам масіваў, структураў і аб'ектаў.
У той-жа момант зменныя велічыні альбо канстанты — гэта ідэнтыфікатары, якія могуць прымаць значэнні пэўнага тыпу літаралаў. Напрыклад:
int a=1; String s="cat";
У некаторых аб'ектна-арыентаваных мовах (такіх як ECMAScript) літаралы могуць задаваць аб'екты. Натацыя з выкарыстаннем дужак, што таксама ўжываецца для задання масіваў, ёсць тыповай для аб'ектавых літаралаў:
{"cat","dog"} {name:"cat",length:57}
Метады такога аб'екта могуць апісвацца пры дапамозе функцыянальных літаралаў:
var newobj = { var1: true, var2: "вельмі цікава", method1: function () { alert(this.var1) }, method2: function () { alert(this.var2)
newobj.method1(); newobj.method2();
Гэткія аб'екты падобныя да ананімных класаў у іншых мовах, такіх як Java.
Катэгорыя:Канцэпцыі моў праграмавання