Сідэрый (ад - жалеза) - геалагічны перыяд, частка палеапратэразоя. Ахоплівае часовы перыяд ад 2,5 да 2,3 мільярда гадоў таму. Датаванне чыста храналагічнае, а не заснаванае на стратыграфііpdf Міжнародная стратыграфічная шкала (версія за жнівень 2012) на сайце Міжнароднай камісіі па Стратыграфіі.
На пачатак гэтага перыяду прыпадае пік праявы палосчатых жалезістых кварцытаў. Пароды, якія змяшчалі жалеза, фармаваліся ва ўмовах, калі анаэробныя водарасці выраблялі адпрацаваны кісларод, які, змешваючыся з жалезам, утвараў магнетыт (Fe3O4, аксід жалеза). Гэты працэс вычышчаў жалеза з акіянаў. У канчатковым выніку, калі акіяны спынілі паглынаць кісларод, працэс прывёў да ўтварэння насычанай кіслародам атмасферы, якую мы маем на сённяшні дзень.
Гуронскае абледзяненне пачалося ў сідэрыі 2,4 млрд. гадоў назад і скончылася ў канцы рыясія, 2,1 млрд. гадоў таму.
Літаратура Иорданский Н. Н. Развитие жизни на земле. — М.: Просвещение, 1981. Короновский Н.В., Хаин В.Е., Ясаманов Н.А. Историческая геология : Учебник. — М.: Академия, 2006. Ушаков С.А., Ясаманов Н.А. Дрейф материков и климаты Земли. — М.: Мысль, 1984. Ясаманов Н.А. Древние климаты Земли. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985. Ясаманов Н.А. Популярная палеогеография. — М.: Мысль, 1985.
Катэгорыя:Геалагічныя перыяды Катэгорыя:Палеапратэразой