Лот і Гарона (, вымаўляецца /lɔt‿e.ɡa.ʁɔn/, ) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Аквітанія. Парадкавы нумар 47. Адміністрацыйны цэнтр — Ажэн. Насельніцтва 305,4 тыс. чалавек (72-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія Плошча тэрыторыі 5361 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Гарона, Лот, Баіз, Жэліз, Ос.
Дэпартамент уключае 2 акругі, 54 кантона і 293 камуны.
Гісторыя Лот і Гарона — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Узнік на тэрыторыі былых правінцый Гіень і Гасконь. Назва паходзіць ад рэк Гарона і Лот.
Спасылкі Prefecture website Conseil Général website