О́льстэр (, ) — адна з чатырох гістарычных правінцый Ірландыі, якая аб’ядноўвае ў наш час дзевяць графстваў на поўначы вострава. Шэсць з гэтых графстваў — Антрым, Арма, Даўн, Фермана, Ландандэры і Тырон — уваходзяць у склад Паўночнай Ірландыі, астатнія — Каван, Данегол і Манахан — з’яўляюцца часткай Рэспублікі Ірландыя. Насельніцтва Ольстэра складае парадку 2 млн чалавек. Плошча правінцыі — 24 481 км². Найбуйнейшы горад Ольстэра — Белфаст.
Асноўнай мовай з’яўляецца англійская, другой па распаўсюджанасці — ірландская. Каля 10 % насельніцтва Паўночнай Ірландыі маюць пэўныя веды ў ірландскай мове, хоць мову выкладаюць ва ўсіх графствах, якія з’яўляюцца часткай рэспублікі.
Часта Ольстэрам памылкова завуць Паўночную Ірландыю.
Геаграфія Насельніцтва Ольстэра — каля 2 мільёнаў чалавек. Плошча — 24 481 квадратных кіламетраў (8 952 квадратных міль). Самы вялікі горад — Белфаст з насельніцтвам больш чым 500 000 чалавек. Шэсць з дзевяці акруг Ольстэра, Антрым (Aontroim), Арма (Ard Mhacha), Даўн (An Dun), Фермана (Fear Manach), Ландандэры (Doire) і Тырон (Tir Eoghain), фарміруюць Паўночную Ірландыю, якая засталася часткай Вялікабрытаніі пасля падзелу Ірландыі ў 1921 годзе. Тры Ольстэрскія акругі, Каван (An Cabhan), Данегол (Dun na nGall) і Манахан (Muineachan) з’яўляюцца часткай Ірландскай рэспублікі.
Гісторыя У раннім Сярэднявеччы правінцыяй кіравала дынастыя О’Нілаў. Пасля нарманскага ўварвання ў XII стагоддзі Ольстэр трапіў пад кантроль нарманскіх баронаў — спачатку дэ Курсі, затым — дэ Ласі. Яны стварылі тут графства Ольстэрскае.
У XIX стагоддзі Ольстэр стаў самай багатай і квітнеючай правінцыяй Ірландыі, а Белфаст абагнаў сталіцу, Дублін, па насельніцтве.
У XX стагоддзі Ольстэр стаў арэнай сутыкненняў ІРА і праанглійскіх ольстэрскіх юніяністаў (Асацыяцыя абароны Ольстэра, Добраахвотніцкі фронт Ольстэра).
Гл. таксама Ольстэрскі нацыяналізм Сцяг Ольстэра
Спасылкі
BBC Nations History of Ireland The British Isles Independent view of Ireland and the UK Inconvenient Peripheries Ethnic Identity and the United Kingdom Estate The cases of «Protestant Ulster» and Cornwall’ by prof Philip Payton Mercator Atlas of Europe Map of Ireland («Irlandia») circa 1564
Катэгорыя:Правінцыі Ірландыі