В’е́на () — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Пуату — Шарант. Парадкавы нумар 86. Адміністрацыйны цэнтр — Пуацье. Насельніцтва 399 тыс. чалавек (56-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія Плошча тэрыторыі 6990 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі В’ена і Шаранта. Дэпартамент уключае 3 акругі, 38 кантонаў і 281 камуну.
Гісторыя В’ена — адзін з першых 83 дэпартаментаў, створаных у сакавіку 1790 года падчас Вялікай французскай рэвалюцыі. Узнікла на тэрыторыі былой правінцыі Пуату. Назва паходзіць ад ракі В’ена.
Спасылкі
General Council website Another General Council website Прэфектура