Гага́т (ад  — чорны бурштын), таксама вядомы як гішэр — мінералоід, разнавіднасць каменнага вугалю (з групы «бурых вуглёў»).

Аднастайны, шчыльны, глейкі, з інтэнсіўна-тлустым смалістым бляскам матэрыял. Колер каменя чорны або карычнева-чорны. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 3—3,5; шчыльнасць каля 1300—1400 кг/м³. Утварэнне гагату звязваюць з пераўтварэннем пад уздзеяннем метамарфізму драўніны, пахаванай у марскім глеі мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. Сустракаецца ў выглядзе асобных скопішчаў, кавалкаў і г. д. у пясчаніку, мергелю, а таксама ў пластах слабаметамарфізаваных каменных і бурых вуглёў. Гагат лёгка апрацоўваецца, добра паліруецца, набываючы прыгожы бляск, дзякуючы чаму (асабліва ў краінах Усходу) шырока ўжываецца для дробных ювелірных вырабаў, караляў, пацерак і іншых вырабаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Выкапнёвы вугаль Катэгорыя:Арганічныя мінералы