Фрэнсіс Гальтан (; , Бірмінгем — , Лондан) — англійскі псіхолаг і антраполаг.

Біяграфія Атрымаў медыцынскую і біялагічную адукацыю, пачаў навуковую дзейнасць у галіне геаграфіі і Метэаралогія. Гальтан склаў карты надвор’я, статыстычны аналіз якіх дазволіў яму адкрыць антыцыклоны і даць ім тэарэтычнае тлумачэнне. Антрапалагічныя даследаванні Гальтана атрымалі практычнае выкарыстанне ў крыміналістыцы, у прыватнасці ў дактыласкапіі. Пераломным момантам у творчасці Гальтана з’явілася апублікаванне працы яго стрыечнага брата Ч. Дарвіна «Паходжанне відаў» (1859), пад уплывам якой Гальтан увёў у псіхалогію і антрапалогію ідэю спадчыннасці, імкнучыся з яе дапамогай растлумачыць індывідуальныя адрозненні людзей. У псіхалагічных даследаваннях Гальтана галоўнай была праблема генетычных перадумоў развіцця псіхафізічных характарыстык і здольнасцяў чалавека, іх спадчыннай абумоўленасці. Гэтыя даследаванні заклалі асновы дыферэнцыяльнай псіхалогіі.

Спасылкі

Спіс прац Гальтана

Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Крыміналісты Катэгорыя:Дактыласкапія Катэгорыя:Антраполагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Еўгеніка Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дарвіна Катэгорыя:Постаці брытанскай статыстыкі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Географы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Псіхолагі Вялікабрытаніі