Бітва на Уле (26 студзеня 1564) — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583), бітва паміж маскоўскімі і вялікалітоўскімі войскамі, адбылася на рацэ Уле на палях калі сяла Іванск пад Чашнікамі.

Вялікалітоўскае войска пад камандаваннем вялікага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога, Рамана Сангушкі і Рыгора Хадкевіча, колькасцю ў 8—10 тысяч кавалерыі, перамагло маскоўскую армію пад камандаваннем ваяводы Пятра Шуйскага, колькасцю да 24 тысяч чалавек). Перамога, разам з наступнай перамогай літвінаў на Дуброўне пад Оршай у тым жа годзе, сарвала планы вялікага маскоўскага паходу 1564 года.

Вялікалітоўскае камандаванне ведала пра рух П. Шуйскага і выслала кавалерыю напярэймы праз лясы. Маскоўскае камандаванне даведалася пра падыход непрыяцеля і пастроіла свае войскі ў баявы парадак. Імклівая франтальная атака, спалучаная з нападам з тылу, павярнула маскоўскае войска наўцёкі. Вялікалітоўская кавалерыя гнала праціўніка «5 міляў» і здабыла вялікі палон.

Адзначаецца, што мясцовыя сяляне прыносілі важныя звесткі пра рух маскоўскага войска, і нават удзельнічалі ў бітве; маскоўскага ваяводу Пятра Шуйскага забіў сякерай адзін з мясцовых сялян.Янушкевіч…

Крыніцы

Літаратура

Янушкевіч, А. Вайна і грамадства: адносіны насельніцтва паўночна-ўсходняга памежжа ВКЛ да палітыкі дзяржаўнай улады ў перыяд Інфлянцкай вайны 1558—1570 г. //

Катэгорыя:Лівонская вайна Уле, бітва на Уле, бітва на Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Чашнікаў