Буразу́бка сярэ́дняя (Sorex araneus) — млекакормячая жывёла роду сямейства .

Апісанне Нагадвае мышэй, але мордачка выцягнутая накшталт хабатка. Даўжыня цела 6—8, хваста 3—5 см. Важыць 8—15 г. Поўсць аксаміцістая, цёмна-бурая, на брушку — светла-шэрая. Зубы чырванавата-бурага колеру.

Пашырэнне Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, акрамя Крайняй Поўначы, Сярэдняй Азіі, ніжняга Паволжа. Трапляецца ў мяшаных лясах, на мохавых балотах, у прыбярэжных зарасніках, зімой — у гумнах, буртах бульбы.

Асаблівасці біялогіі Начны звярок. Корміцца насякомымі, чарвякамі, насеннем дрэў.

Размнажаецца некалькі разоў за год з красавіка да жніўня. У прыплодзе 2—10 дзіцянят.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Землярыйкавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Млекакормячыя Еўразіі