Гарлява () — горад у Літве. Уваходзіць у склад Ковенскага раёна Ковенскага павета. Гарлява мае статус гарадской сянюніі, адміністрацыйны цэнтр Гарляўскай сельскай сянюніі. Месціцца за 10 км на поўдзень ад Коўні і ў 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарлява на лініі Коўна — Калінінград. Фактычна Гарлява выконвае функцыі прыгарада Коўні.
Гісторыя Населены пункт пачаў фармавацца ў пачатку XIX стагоддзя ў маёнтку памешчыка Гадлеўскага ля пракладзенай шашы, меў назву Гадлева. На сродкі Гадлеўскага быў збудаваны каталіцкі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1809) і лютэранскі храм (1814—1816). У 1872 годзе 95 двароў.
З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы, валасны цэнтр. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. Большую частку насельніцтва складалі яўрэі; большасць знішчана падчас Другой сусветнай вайны. Летам 1944 года была спаленая сінагога, разбураны лютэранскі храм.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі