Георгій Васілевіч Будай (, — 21 лютага 1989) — адзін з удзельнікаў камуністычнага падполля і кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Брат Генадзя Будая.
Біяграфія Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939).
З 1935 г. тэхнік-тапограф, інжынер-геадэзіст, на адміністрацыйна-гаспадарчай працы ў Беларусі. Са жніўня 1941 г. кіраўнік групы Дзяржынскага камуністычнага падполля. З верасня 1942 года намеснік камісара, камісар партызанскага атрада, у снежні 1943 г. — ліпені 1944 камісар партызанскай брыгады імя П. К. ПанамарэнкіКОМАНДНЫЙ СОСТАВ ПАРТИЗАНСКИХ ФОРМИРОВАНИЙ ДЕЙСТВОВАВШИХ НА ТЕРРИТОРИИ БЕЛОРУССИИ В ПЕРИОД ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ .
З 1944 г. намеснік кіраўніка, кіраўнік спраў Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, з 1946 г. на адміністрацыйна-гаспадарчай працы.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны