Томас Хэрыят (; — ) — англійскі астраном, матэматык, этнограф і перакладчык. Заслужыў вядомасць у асноўным дзякуючы двум дасягненням:
удасканаліў алгебраічную сімволіку, у тым ліку прыдумаў агульнапрынятыя значкі для аперацый параўнання: «>» (больш) і «<» (менш). Лічыцца, што менавіта ён упершыню прывёз бульбу ў Вялікабрытанію і ІрландыюTHOMAS HARRIOT — THE TRUE DISCOVERER OF THE POTATO..
Навуковая дзейнасць Склаў адну з першых карт Месяца, якую назіраў крыху раней Галілея (26 ліпеня 1609). Адным з першых заўважыў і апісаў сонечныя плямы (снежань 1610 года). Незалежна ад Галілея тэарэтычна вызначыў, што цела, кінутае гарызантальна, апісвае парабалу. Развіваючы працы Віета, ён падрыхтаваў працу «Ужыванне аналітычнага мастацтва да вырашэння алгебраічных ураўненняў», апублікаваны пасмяротна ў 1631 годзе. Хэрыят значна ўдасканаліў алгебраічную сімволіку Віета, наблізіўшы яе да сучаснай.
Спасылкі Thomas Harriot Thomas Hariot (1560—1621) Thomas Harriot: Trumpeter of Roanoke The Soft Logic of Thomas Harriot
Thomas Harriot’s Moon Drawings
Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Астраномы XVII стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматыкі XVII стагоддзя Катэгорыя:Этнографы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта