Пётр Славі́нскі (; ) — астраном і педагог.
Біяграфія Нарадзіўся 10 ліпеня 1795 года ў в. Кены Віленскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
У 1815 годзе скончыў Віленскі ўніверсітэт, дзе ў 1818—1819 і ў 1823—1832 гадах працаваў, выкладаў філасофію. У 1820—1822 гадах жыў у Парыжы, удасканальваў адукацыю. У 1825−1843 гадах — дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі.
Працаваў у абсерваторыі Ф. В. Беселя ()Научная деятельность Бесселя // Большая публичная библиотека . Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН. Доктар філасофіі (1817), прафесар (1826).
Памёр 30 чэрвеня 1881 года ў в. Кены Віленскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Пахаваны ў Вільні на могілках Роса.
Навуковая дзейнасць Пётр Славінскі займаўся вывучэннем руху планет, Месяца, астэроідаў, удзельнічаў у правядзенні геадэзічных вымярэнняў у Літве, Беларусі, Курляндыі.
Аўтар падручніка «Асновы тэарэтычнай і практычнай астраноміі» (; Вільня, 1826).
Крыніцы
Літаратура
Онищенко А. А., Керимова М. С. Астрономическая мысль в XV―начале XX в. на территории Беларуси и Литвы // Актуальные вопросы современной науки. ― Новосибирск, 2015, № 44. — С. 30―44. Астраномія ў Віленскім універсітэце // Наша слова, № 9 (848), 27 лютага 2008 Гусев М. Столетнее существование Виленской астрономической обсерватории // Памятная книжка Виленской губернии на 1853 год. ― Вильна, 1853. Dziewulski W. Historia astronomii w Uniwersytecie Wileńskim // Roczn. Tow. Przyjaciół Nauk w Wilno. 1919—1921 ― Wilno, 1922. s. 148-50
Катэгорыя:Астраномы Расіі Катэгорыя:Астраномы Літвы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віленскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Вільнюскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта