Ква́нтавая ва́дкасць — вадкасць, уласцівасці якой вызначаюцца квантавымі эфектамі (захоўваннем вадкага стану да абсалютнага нуля тэмпературы, звышцякучасцю і іншым).
З рэальных вадкасцей толькі ізатопы гелію (Не і Не) маюць уласцівасці квантавых вадкасцей, якія адкрыты і даследаваны П. Л. Капіцай у 1938 для вадкага Не.
Пры нізкіх тэмпературах квантавую вадкасць можна разглядаць як сукупнасць неўзаемадзейных элементарных узбуджэнняў (квазічасціц) з пэўнай залежнасцю энергіі ад імпульсу.
У адпаведнасці з цэлым ці паўцэлым значэннем спіна адрозніваюць бозе-вадкасці (напрыклад, вадкі Не, атамы якога маюць спін, роўны 0) і фермі-вадкасці (вадкі Не, спін 1/2). Уласцівасці фермі-вадкасці маюць ў нармальных (незвышправодных) металах і ў нейтронных зорках (пульсарах).
Літаратура С. 208. в 5-ти томах. — М.: Советская энциклопедия. Главный редактор А. М. Прохоров. 1988.
Ландау Л. Д., Лифшиц Е. М. Статистическая физика. 2-е изд. М., 1964. Абрикосов А. А., Халатников И. М. Теория ферми-жидкости // Успехи физических наук. 1958, т. 66, в. 2, с. 177. Физика низких температур / Пер. с англ. М., 1959. Пайнс Д., Нозьер Ф. Теория квантовых жидкостей / Пер. с англ. М., 1967.
Катэгорыя:Квантавая механіка Катэгорыя:Фізіка кандэнсаванага стану Катэгорыя:Фізіка нізкіх тэмператур Катэгорыя:Вадкасць