Стомленае святло (таксама старэнне святла, ) — клас абвергнутых гіпотэз, вылучаных прыхільнікамі стацыянарнага Сусвету ў якасці альтэрнатыўнага тлумачэння выяўленай залежнасці чырвонага зрушэння ад адлегласці да аб'екта (г.зн. т.зв. закон Хабла). У адрозненне ад тэорый Вялікага выбуху і стацыянарнага Сусвету, гэтыя гіпотэзы не мяркуюць пашырэння Сусвету.
Канцэпцыя ўпершыню была прапанавана Фрыцам Цвікі ў 1929 годзе, які выказаў здагадку, што фатоны губляюць энергію ў сутыкненнях з іншымі часціцамі міжзоркавага асяроддзя. Альтэрнатыўныя мадэлі гравітацыі стацыянарнага Сусвету часцяком выкарыстоўваюць старэнне святла для тлумачэння закона Хабла.
Зараз такія гіпотэзы прадстаўляюць толькі гістарычны інтарэс, так як супярэчаць назіранням і не могуць растлумачыць увесь комплекс наяўных дадзеных, напрыклад, такіх як:
незалежнасць чырвонага зрушэння ад даўжыні хвалі; адсутнасць рассейвання святла ад далёкіх крыніц. назіраная залежнасць працягласці такіх касмічных падзей як успышак звышновых ад адлегласці да іх Errors in Tired Light Cosmology; распаўсюджанасць лёгкіх элементаў; наяўнасць рэліктавага выпраменьвання і яго анізатрапіі; буйнамаштабная структура Сусвету.
У канчатковым выніку, гэтая гіпотэза не здольная пабудаваць поўную касмалагічную карціну, альтэрнатыўную тэорыі Вялікага Выбуху.CE425: Tired light
Гл. таксама Эфект «Піянера»
Катэгорыя:Астраномія Катэгорыя:Касмалогія Катэгорыя:Астрафізіка Катэгорыя:Гісторыя фізікі