Хаму́н — група прэснаводных і салёных бяссцёкавых азёр у Іране і Афганістане.

Група азёр знаходзіцца ва ўпадзіне Сістан на вышыні каля 480 м і з'яўляецца вусцевым разлівам рэк Гільменд, Фарахруд і Хашруд. Даўжыня сістэмы каля 150 км, шырыня 50—70 км. У час паводкі рэкі з азёрамі ўтвараюць адзіны вадаём плошчай 2—3 тыс. км² і глыбінёй 1—1,5 м (найбольшая плошча 50 000 км² зафіксавана ў 1903 годзе). На азёрах зараснікі камышу і чароту.

Рэзерваты Хамуні-Сабары, Хамані-Пузак на тэрыторыі Афганістана, заказнік Хамун на тэрыторыі Ірана.

Галерэя

Літаратура — С. 536.

Катэгорыя:Геаграфія Афганістана Катэгорыя:Азёры Ірана Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры