San Diego Comic-Con International, таксама вядомы як Comic-Con — міжнародны штогадовы фестываль, які праходзіць у горадзе Сан-Дыега з 1970 года. Фестываль быў заснаваны Шэлам ДорфамПамёр стваральнік выстаўкі Comic-Con, Рычардам Альфам, Кенам Кругерам і Майкам Тоўры. Фестываль праходзіць летам на працягу чатырох дзён з чацвярга па нядзелю. У сераду ўвечар адбываецца папярэдні паказ для спецыялістаў, удзельнікаў выстаўкі і некаторых наведвальнікаў, якія заплацілі за ўсе чатыры дні.
Comic-Con International — гэта таксама назва арганізацыі, якая займаецца, акрамя таго, выстаўкай коміксаў, навуковай фантастыкі і фільмаў WonderCon і выстаўкай Alternative Press Expo, на якой дэманструюцца коміксы, выдадзеныя маленькімі выдавецтвамі ці самвыдам. Абедзве выстаўкі праходзяць у Сан-Францыска і Бостане. З 1974 года Comic-Con International уручае прэмію Inkpot Award прафесіяналам у вобласці коміксаў, навуковай-фантастыкі, анімацыі і звязаных абласцей, якія ўдзельнічаюць у якасці гасцей фестывалю Comic-ConComic-Con International's Inkpot Awards . Там жа ўручаецца прэмія за дасягненні ў амерыканскіх коміксах Will Eisner Awards.
Першапачаткова задумваўся як выстаўка коміксаў, навуковай фантастыкі / фэнтэзі і кіно / тэлебачанне, і звязанага з імі папулярнага мастацтва. Цяпер складаецца з і іншых элементаў поп-культуры, такія як літаратура жахаў, мультыплікацыя, анімэ, манга, цацкі, калекцыйныя картачныя гульні, відэагульні, фэнтэзі і вэб-комікс. З'яўляецца найбуйнейшым фестывалем падобнага роду з тых, што праходзяць у ЗША, і трэцім у свеце пасля Камікета ў Японіі і Міжнароднага фестывалю коміксаў у Ангулеме ў Францыі. У 2010 годзе фестываль наведала больш 130 000 чалавек.
Спасылкі
Катэгорыя:Фестывалі ЗША Катэгорыя:Фестывалі коміксаў Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе Катэгорыя:Сан-Дыега