Рэйхсміністр ( — імперскі міністр) — назва членаў Часовай цэнтральнай улады () у Германскім саюзе ў 1849 годзе, а таксама членаў урада Германскай імперыі з 1919 па 1945 гады.

У кайзераўскай Германіі з 1871 па 1918 год адсутнічаў калегіяльны выканаўчы орган, які складаўся б з міністраў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляў рэйхсканцлер з некалькімі дзяржаўнымі сакратарамі.

У Веймарскай рэспубліцы ў 1919—1933 гады рэйхсміністры разам з рэйхсканцлерам уваходзілі ў склад калегіяльнага ўрада, прызначанага рэйхспрэзідэнтам па прапанове рэйхсканцлера пры наяўнасці даверу з боку рэйхстага.

У нацысцкай Германіі ў 1933—1945 гадах рэйхсміністры з 1934 гады прызначаліся аднаасобна фюрарам і рэйхсканцлерам Адольфам Гітлерам і падпарадкоўваліся толькі яму (прынцып фюрара).

Катэгорыя:Пасады Трэцяга рэйха Катэгорыя:Веймарская рэспубліка Катэгорыя:Урад Германіі *