Хет-трык (ад ) — дасягненне трох выніковых дзеянняў у спартыўных гульнях. Тэрмін хет-трык быў упершыню выкарыстаны ў 1858 годзе на гульні ў крыкет адносна , які ўзяў браму трыма мячамі. У яго гонар, паводле тагачаснай традыцыі, быў аб'яўлены збор сродкаў, і на атрыманыя грошы Стэфенсану быў падараваны капялюш.Extended Oxford English Dictionary 1999 Edition: "It came into use after HH Stephenson took three wickets in three balls for the all-England eleven against the twenty-two of Hallam at the Hyde Park ground, Sheffield in 1858. A collection was held for Stephenson (as was customary for outstanding feats by professionals) and he was presented with a cap or hat bought with the proceeds." У друку слова ўпершыню з'явілася ў 1878 годзе.

Хутка тэрмін быў пазычаны і ў іншыя віды спорту, як футбол, воднае пола і гандбол. У Паўночнай Амерыцы слова набыло папулярнасць толькі ў сярэдзіне 1940-х, дзякуючы НХЛ: паводле традыцыі, пасля выканання хет-трыку гульцом заўзятары кідаюць свае шапкі на лёд.

Футбол Хет-трыкам у футболе лічацца 3 і болей галоў ад аднаго гульца за адзін матч. Паводле правілаў уліку вынікаў, трапланні з пенальці не ідуць у лік, таму і ў выпадку з хет-трыкам 11-метровыя галы не залічваюцца. Хет-трык хутчэй за ўсіх аформіў Томі Рос, які гуляў за Рос Каўнці супраць Нерн Каўнці, на матчы 28 лістапада 1964 года. У фінальным матчы Кубка свету ФІФА хет-трык быў аформлены толькі аднойчы: Джэфры Херстам у дадатковы час у фінальным матчы ЧС-1966.

Катэгорыя:Футбольная тэрміналогія Катэгорыя:Хакейная тэрміналогія Катэгорыя:Спартыўная тэрміналогія Катэгорыя:Тэрміналогія крыкета