Аднакарыстальніцкая гульня, адзіночная гульня ці сінглплэер ад  — у камп’ютарных гульнях від гульні, у якой бярэ ўдзел адзін чалавек.

Звычайна мэты адзіночнай гульні наступныя: проціборства з гульнявым штучным інтэлектам; рух да канчатковай мэты гульні (праходжанне); назапашванне ачкоў ці паляпшэнне навыкаў (прапампоўка). Часта гэтыя мэты камбінуюцца.

Супрацьлегласцю аднакарыстальніцкай з’яўляецца шматкарыстальніцкая гульня (мультыплэер ад ).

У шматлікіх гульнях ёсць выбар паміж аднакарыстальніцкім і шматкарыстальніцкім рэжымамі, у іншых гульнях яны даступныя разам.

Часцей за ўсё аднакарыстальніцкімі гульнямі з’яўляюцца квэсты, японскія ролевыя гульні і эканамічныя стратэгіі, некаторыя сімулятары або гульні з максімальна ўзмоцненым сюжэтным складнікам, дзе прысутнасць другога гульца прыводзіць да абсурднасці (напрыклад, прывядзе да дубліравання адзінага персанажа, даступнага да выкарыстання гульцом, з паралельным зацвярджэннем яго ўнікальнасці і да т. п.).

Крыніцы

Катэгорыя:Механізмы відэагульняў