200px|thumb|Праводзячыя шляхі глядзельнага аналізатара. Геміянапсія — выпадзенне паловы поля зроку, палавінная слепата. Адрозніваюць геміянапсію рознабаковую, якая характарызуецца выпадзеннем альбо вонкавых, альбо ўнутраных палоў поля зроку, і аднабаковую (аднайменную), пры якой выпадаюць аднолькавыя паловы поля зроку (правыя ці левыя). Геміянапсія ўзнікае пры кровазліццях ў мозг, чэрапна-мазгавых траўмах, пухлінах мозгу і інш. Калі мазгавая тканка цалкам не разбурана, геміянапсія зварачальная.

Лячэнне — ліквідацыя асноўнай прычыны, якая выклікала геміянапсію.

Гл. таксама Бітэмпаральная геміянапсія Біназальная геміянапсія Глядзельная сістэма Глядзельны нерв Скатома

Катэгорыя:Зрок Катэгорыя:Сімптомы захворванняў нервовай сістэмы