thumb|справа|Бораўская мадэль вадародападобнага атама (Z - зарад ядра), дзе адмоўна зараджаны электрон заключаны ў атамнай абалонцы, якая акружае малое, дадатна зараджанае атамнага ядра. Пераход электрона з арбіты на арбіту суправаджаецца выпраменьваннем або паглынаннем кванта электрамагнітнай энергіі (hν).
Бораўская мадэль атама (Мадэль Бора) — паўкласічная мадэль атама, прапанаваная Нільсам Борам у 1913 г. За аснову ён узяў планетарную мадэль атама, прапанаваную Рэзерфордам. Аднак, з пункту гледжання класічнай электрадынамікі, электрон у мадэлі Рэзерфорда, рухаючыся вакол ядра, павінен быў бы выпраменьваць бесперапынна і вельмі хутка, страціўшы энергію, упасці на ядро. Каб пераадолець гэту праблему, Бор увёў дапушчэнне, сутнасць якога заключаецца ў тым, што электроны ў атаме могуць рухацца толькі па пэўных (стацыянарных) арбітах, знаходзячыся на якіх яны не выпраменьваюць энергію, а выпраменьванне або паглынанне адбываецца толькі ў момант пераходу з адной арбіты на іншую. Прычым стацыянарнымі з'яўляюцца толькі тыя арбіты, пры руху па якіх момант колькасці руху электрона роўны цэламу ліку пастаянных ПланкаПланетарная мадэль атама. Пастулаты Бора на Партале прыродазнаўчых наук :
Выкарыстоўваючы гэтае дапушчэнне і законы класічнай механікі, а менавіта роўнасць сілы прыцягнення электрона з боку ядра і цэнтрабежнай сілы, якая дзейнічае на электрон пры вярчэнні, ён атрымаў наступныя значэнні для радыуса стацыянарнай арбіты і энергіі электрона на гэтай арбіце:
Тут — маса электрона, Z — колькасць пратонаў у ядры, — дыэлектрычная пастаянная, е — зарад электрона.
Менавіта такі выраз для энергіі можна атрымаць з ураўнення Шродзінгера, развязваючы задачу аб руху электрона ў цэнтральным кулонаўскам поле.
Радыус першай арбіты ў атаме вадароду R0=5,2917720859(36) м Бораўскі радыус згодна з CODATA, цяпер называецца бораўскім радыусам, або атамнай адзінкай даўжыні і шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай фізіцы. Энергія першай арбіты эВ уяўляе сабой энергію іанізацыі атама вадароду.
Паўкласічная тэорыя Бора Заснавана на двух пастулатах Бора: Атам можа знаходзіцца толькі ў асобых стацыянарных, або квантавых, станах, кожнаму з якіх адпавядае пэўная энергія. У стацыянарным стане атам не выпраменьвае электрамагнітных хваль. Выпраменьванне і паглынанне энергіі атамам адбываецца пры скачкападобным пераходзе з аднаго стацыянарнага стану ў іншы, пры гэтым маюць месца два стасункі дзе — выпрамененая (паглынутая) энергія, — нумары квантавых станаў. У спектраскапіі і называюцца тэрмамі. Правіла квантавання моманту імпульсу:
Далей зыходзячы з меркаванняў класічнай фізікі аб кругавым руху электрона вакол нерухомага ядра па стацыянарнай арбіце пад дзеяннем кулонаўскімі сілы прыцягнення, Бор атрымаў выразы для радыусаў стацыянарных арбіт і энергіі электрона на гэтых арбітах: м — бораўскі радыус. — энергетычная пастаянная Рыдберга (лікава роўная 13,6 эВ).
Формула Зомерфельда - Дзірака Рух электрона вакол атамнага ядра ў рамках класічнай механікі можна разглядаць як «лінейны асцылятар», які характарызуецца «адыябатычным інварыянтам», што ўяўляе сабой плошчу эліпса (у абагульненых каардынатах):
дзе — — абагульнены імпульс і каардынаты электрона, — энергія, — частата.
А квантавы пастулат сцвярджае, што плошча замкнёнай крывой у фазавай — плоскасці за адзін перыяд руху, роўная цэламу ліку, памножанаму на пастаянную Планка (Дэбай, 1913 г.). У сувязі з пастаяннай тонкай структуры найбольш цікавым з'яўляецца рух рэлятывісцкага электрона ў поле ядра атама, калі яго маса залежыць ад хуткасці руху. У гэтым выпадку мы маем дзве квантавыя умовы:
дзе вызначае галоўную паўвось эліптычнай арбіты электрона (), а — яго факальны параметр :
У гэтым выпадку Зомерфельд атрымаў выраз для энергіі ў выглядзе
дзе — пастаянная Рыдберга, а — парадкавы нумар атама (для вадароду ).
Дадатковы член адлюстроўвае больш тонкія дэталі расшчаплення спектральных тэрмаў вадародападобных атамаў, а іх колькасць вызначаецца квантавым лікам . Такім чынам, самі спектральныя лініі ўяўляюць сабой сістэмы больш тонкіх ліній, якія адпавядаюць пераходам паміж узроўнямі вышэйшага стану () і ніжэйшага стану (). Гэта і ёсць т. зв. тонкая структура спектральных ліній. Зомерфельд распрацаваў тэорыю тонкай структуры для вадародападобных атамаў (H, , ), а Фаулер з Пашэнам на прыкладзе спектра аднаразова іанізаванага гелія ўстанавілі поўную адпаведнасць тэорыі з эксперыментам.
Зомерфельд (1916) яшчэ задоўга да ўзнікнення квантавай механікі Шродзінгера атрымаў формулу для апісання вадародных тэрмаў у выглядзе:
дзе — пастаянная тонкай структуры, — парадкавы нумар атама, — энергія спакою, — радыяльны квантавы лік, а — азімутальны квантавы лік. Пазней гэту формулу, карыстаючыся рэлятывісцкім ураўненнем Шродзінгера, атрымаў Дзірак. Таму цяпер гэта формула і носіць імя Зомерфельда — Дзірака.
З'яўленне тонкай структуры тэрм звязана з прэцэсіяй электронаў вакол ядра атама. Таму з'яўленне тонкай структуры можна выявіць па рэзананснаму эфекту ў вобласці ўльтракароткіх электрамагнітных хваль. У выпадку Z = 1 (атам вадароду) велічыня расшчаплення блізкая да
Даўжыня электрамагнітнай хвалі роўная
Таму для гэта будзе амаль 1 см.
Перавагі тэорыі Бора Ратлумачыла дыскрэтнасць энергетычных станаў вадародападобных атамаў. Тэорыя Бора падышла да тлумачэння ўнутрыатамных працэсаў з прынцыпова новых пазіцый, стала першай паўквантавай тэорыяй атама. Эўрыстычнае значэнне тэорыі Бора заключаецца ў смелым дапушчэнні існавання стацыянарных станаў і скачкападобнага пераходу паміж імі. Гэтыя палажэнні пазней былі распаўсюджаны і на іншыя мікрасістэмы.
Недахопы тэорыі Бора Не змагла растлумачыць інтэнсіўнасць спектральных ліній. Справядлівая толькі для вадародападобных атамаў і не працуе для атамаў, якія ідуць за ім у табліцы Мендзялеева. Тэорыя Бора лагічна супярэчлівая: не з'яўляецца ні класічнай, ні квантавай. У сістэме двух ураўненняў, якія ляжаць у яе аснове, адно — ўраўненне руху электрона — класічнае, іншае — ўраўненне квантавання арбіт — квантавае.
Тэорыя Бора з'яўлялася недастаткова паслядоўнай і агульнай. Таму яна ў далейшым была заменена сучаснай квантавай механікай, заснаванай на больш агульных і несупярэчных зыходных палажэннях. Цяпер вядома, што пастулаты Бора з'яўляюцца вынікам больш агульных квантавых законаў. Але правілы квантавання шырока выкарыстоўваюцца і ў нашы дні як прыбліжаныя суадносіны: іх дакладнасць часта бывае вельмі высокай.
Літаратура Макс Борн Атомная физика, 2-е изд., М.:Мир,1967.- 493с.
Катэгорыя:Квантавая фізіка Катэгорыя:Атамная фізіка Катэгорыя:Гісторыя фізікі Катэгорыя:Нільс Бор