До́ўгае — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, каля аграгарадка Астроўна.

Плошча паверхні 0,21 км². Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,22 км, даўжыня берагавой лініі 2,18 км. Плошча вадазбору 38,9 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 8 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія. У Доўгае ўпадаюць ручаі з азёр Астроўна і Мелкае, выцякае рака Астроўніца.

Літаратура

Спасылкі Доўгае возера

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Бешанковіцкага раёна