До́ўгае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, за 16 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.

Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,5 км, даўжыня берагавой лініі 3,1 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,6 м, сярэдняя 3,3 м. Плошча вадазбору 1,9 км². Аб'ём вады ў возеры 1,6 млн. м³. Катлавіна Доўгага возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—4 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі ў асобных месцах забалочаныя. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей дно возера выслана сапрапелем (магутнасць слою да 8 метраў). Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокамі з азёрамі Нешчарда і Круглае. Зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 15—30 м ад берага.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.

Літаратура

Рачэўскі А. М. Доўгае возера //

Спасылкі Доўгае

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна