До́ўгае — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса, за 20 км на поўдзень ад Віцебска, каля вёскі Зазыбы 1-я (Зазыбы-Любашкоўскія).

Плошча паверхні возера 0,12 км2. Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,12 км, даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Плошча вадазбору 3,95 км². Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, у паўднёвай частцы да 4 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі высокія, на поўначы возера зліваюцца са схіламі катлавіны. Злучана ручаём з Дыманоўскім возерам, на паўночным захадзе выцякае ручай у Лучосу.

Літаратура

Спасылкі Доўгае возера

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна