Піўная паводка адбылася 17 кастрычніка 1814 года ў Вялікабрытаніі ў лонданскім прыходзе св. Эгідыя (). На бровары «Мё і кампанія» () на вуліцы Тотэнхэм-Корт-Роўд () выбухнула цыстэрна з півам аб'ёмам 610 тысяч літраў і выклікала разбурэнне астатніх бакаў у будынку. У выніку амаль 1,5 мільёна літраў піва лінула на вуліцу. Піўная хваля разбурыла два дамы і прабіла сцяну паба «Tavistock Arms», заваліўшы абломкамі маладую бармэнку Элеанор Купер.

Бровар быў размешчаны сярод бядняцкіх дамоў у трушчобах Сэнт-Джайлза, дзе цэлыя сем'і жылі ў сутарэннях, якія хутка запоўніліся півам. У выніку загінула дзевяць чалавек: восем захлынулася, адзін сканаў праз алкагольнае атручванне.

Ахвяры, пра якіх захаваліся звесткі Імя The Times, 19 octobre 1814 УзростКлінт Скрогінз52Элеанор Купер15-16Ханна Бамфілд4Кэтрын Батлер63Элізабэт Сміт27Мэры Мюлві30Томас Мюлві3

Заўвагі

Спасылкі «Beer Flood Claims Nine Souls» by Alan Bellows, Damninteresting.com (28 сентября 2005) «A Brew to a Kill» by Barbara Mikkelson at Snopes.com

Катэгорыя:Тэхнагенныя катастрофы Катэгорыя:Гісторыя Лондана Катэгорыя:Піва Катэгорыя:Кастрычнік 1814 года Катэгорыя:Падзеі 17 кастрычніка Катэгорыя:Падзеі ў Лондане