До́ўгае возера — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, паміж вёскамі Шалапечына і Асінаўка.
Плошча паверхні 0,21 км². Даўжыня 1,32 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 3 км. Найбольшая глыбіня 5 м. Аб’ём вады 0,58 млн м³. Плошча вадазбору 5,79 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, ў заходняй частцы да 6 м. Берагі высокія, на ўсходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўдні і захадзе ў асобных месцах сплавінныя.
У Доўгае ўпадае ручай з возера Рукшанскае, злучана ручаём з возерам Плацішна.
Літаратура
Доўгае возера //
Спасылкі Доўгае возера
Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна Катэгорыя:Басейн Тураўлянкі