До́ўгае — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 25 км на паўднёвы захад ад горада Полацк і за 4 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ветрына, каля вёскі Слабада.

Плошча паверхні возера 0,23 км², даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,27 км. Плошча вадазбору 1,75 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 10 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая.

Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога .

Літаратура

Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны)