До́ўгае — бяссцёкавае возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка, за 20 км на поўдзень ад Полацка.
Плошча паверхні возера 0,3 км², даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,4 км, даўжыня берагавой лініі 2,82 км. Плошча вадазбору каля 4 км². Катлавіна Доўгага возера лопасцевай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м, пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Дно возера выслана сапрапелем. У сярэдзіне возера востраў плошчай 0,4 га.
Возера Доўгае бяссцёкавае, злучана ручаём з возерам Уклеенка. Бліжэйшыя населеныя пункты — вёскі Гаравыя і Саламір'е.
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры