Сідні Патрык Кросбі (; , Коўл-Харбар, Канада) — канадскі хакеіст, цэнтральны нападнік клуба Пітсбург Пінгвінз, якая гуляе ў НХЛ, а таксама яе капітан. За «пінгвінаў» быў абраны на драфце ў 2005 годзе пад першым нумарам у первым жа раўндзе. У сезоне 2006—2007 гадоў, набраўшы ў рэгулярным сезоне 120 пунктаў (36 галоў і 84 перадачы), Кросбі атрымаў Трафей Арта Роса як лепшы бамбардзір лігі. Ён стаў самым маладым хакеістам у гісторыі НХЛ, якія здолеў гэта зрабіцьДинамит по имени Кросби . championat.ruАрт Росс Трофи достанется Кросби . nhl.puckzone.net. У тым жа сезоне Сідні, акрамя Трафея Арта Роса, атрымаў два іншых вышэйшых індывідуальных трафея НХЛ — Памятны трафей Харта і Узнагарода Тэда Ліндсея, — і стаў толькі сёмым хакеістам у гісторыі, які сабраў за сезон такую калекцыюSidney Crosby completes rare triple in winning all the major NHL awards . thehockeynews.com.

Кіраваны Кросбі «Пітсбург» двойчы запар выходзіў у фінал Кубка Стэнлі, дзе абодва разы сустракаўся з «Дэтройт Рэд Уінгз». У 2008 годзе «пінгвіны» саступілі ў серыі (2:4), аднак праз год узялі рэванш, атрымаўшы перамогу ў серыі з лікам 4:3. На зімовых Алімпійскіх гульнях у Ванкуверы гуляючы за зборную Канады забіў пераможны гол у авертайме фінальнага матча супраць зборнай ЗША, стаўшыся такім чынам алімпійскім чэмпіёнам.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Хакеісты Канады Катэгорыя:Хакеісты НХЛ Катэгорыя:Ігракі «Пітсбург Пінгвінз» Катэгорыя:Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ Катэгорыя:Ігракі зборнай Канады па хакеі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па хакеі з шайбай Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Канады Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Нарадзіліся ў Коўл-Харбары Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Стэнлі